Ратавальнікі Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штомесяц праводзяць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый Гарадоцкага раёна. Асноўная мэта – навучанне правілам бяспекі і алгарытмам дзеянняў у выпадку бяды.
Вызначыць
так званую "формулу бяспекі" ў розных надзвычайных сітуацыях цалкам
магчыма, для гэтага трэба мець уяўленне аб наступствах любых дзеянняў і нават
бяздзейнасці. Здабыць пэўны набор ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці,
дапамагаюць і работнікі МНС, праводзячы выступленні ў працоўных калектывах
арганізацый і прадпрыемстваў.
У
рамках сустрэч прадстаўнікі выратавальнага ведамства знаёмяць прысутных са
статыстычнымі данымі па пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях у раённым
цэнтры, іх прычынамі і наступствамі, расказваюць аб небяспеках у асенне-зімовы
перыяд, нагадваюць аб першасных сродках пажаратушэння і прынцыпах дзеяння
аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Асаблівая ўвага надаецца бяспецы ў быце і
на працоўных месцах, пытанням стварэння бяспечных умоў для выхавання дзяцей.
– Простыя правілы,
якія зберагуць Вашу маёмасць і жыццё: не парушайце правілы эксплуатацыі
электраправодкі і электраабсталявання, не паліце ў неўстаноўленых месцах, у
тым ліку для сну, выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на
прысядзібных тэрыторыях, усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік і
падтрымлівайце яго ў спраўным стане, у надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па
нумарах 101 ці 112, –звяртаецца начальнік Гарадоцкага раённага аддзела па НС, Зміцер Сямёнаў да
працаўнікоў адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
Замацаваць
важныя аспекты формулы бяспекі дапамагаюць інфармацыйныя буклеты "Ваш
бяспечны дом".

