Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Гарадок. У пошуках формулы бяспекі

14.11.2026
 

Ратавальнікі Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штомесяц праводзяць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый Гарадоцкага раёна. Асноўная мэта – навучанне правілам бяспекі і алгарытмам дзеянняў у выпадку бяды.

Вызначыць так званую "формулу бяспекі" ў розных надзвычайных сітуацыях цалкам магчыма, для гэтага трэба мець уяўленне аб наступствах любых дзеянняў і нават бяздзейнасці. Здабыць пэўны набор ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, дапамагаюць і работнікі МНС, праводзячы выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў.

У рамках сустрэч прадстаўнікі выратавальнага ведамства знаёмяць прысутных са статыстычнымі данымі па пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях у раённым цэнтры, іх прычынамі і наступствамі, расказваюць аб небяспеках у асенне-зімовы перыяд, нагадваюць аб першасных сродках пажаратушэння і прынцыпах дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Асаблівая ўвага надаецца бяспецы ў быце і на працоўных месцах, пытанням стварэння бяспечных умоў для выхавання дзяцей.

– Простыя правілы, якія зберагуць Вашу маёмасць і жыццё: не парушайце правілы эксплуатацыі электраправодкі і электраабсталявання, не паліце ​​ў неўстаноўленых месцах, у тым ліку для сну, выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібных тэрыторыях, усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік і падтрымлівайце яго ў спраўным стане, у надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 ці 112, –звяртаецца начальнік Гарадоцкага раённага аддзела па НС, Зміцер Сямёнаў да працаўнікоў адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Замацаваць важныя аспекты формулы бяспекі дапамагаюць інфармацыйныя буклеты "Ваш бяспечны дом".









 

© ГОРОДОКСКИЙ РАЙОННЫЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2026.