Новости района
Дранікі ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
17-05-2022
Рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання” было прынята на Рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, якая адбылася 13 мая ў Міністэрстве культуры. У падрыхтоўцы дадзенага элемента НКС прынялі ўдзел усе вобласці Рэспублікі Беларусь. Стравы з таркаванай бульбы на Віцебшчыне прадстаўляюць 15 раёнаў – Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі раёны. На дадзены момант 20 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.